У Беларусі працягваецца рэгістрацыя ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары

15 июля 2015

Першай, яшчэ ў аўторак, дакументы ў Цэнтрвыбаркам падала ініцыятыўная група дзеючага Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. А сёння дакументы на рэгістрацыю падалі адразу дзве ініцыятыўныя групы - Сяргея Гайдукевіча і Сяргея Калякіна. Нагадаем, апошні тэрмін падачы дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы - пятніца 17 ліпеня. Для выбаршчыкаў першай ключавой датай стане 23 ліпеня, калі пачнецца збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Самі ж выбары Прэзідэнта Беларусі пройдуць 11 кастрычніка.