У Беларусі працягваецца перадвыбарная агітацыйная кампанія

19 сентября 2015
Пікеты кандыдатаў у Прэзідэнты разгарнуліся па ўсёй краіне. Асаблівую актыўнасць сёння выявіў лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч. З самай раніцы палітык пабываў у Маладзечне, а ўжо ў абед выставіў свой пікет у цэнтры Мінска. Наступным пунктам у агітацыйным маршруце кандыдата будзе Салігорск. Як адзначыў Сяргей Гайдукевіч, на сёння яго каманда перадала ў Мінгарвыканкам заяўку на 140 пікетаў і на 58 сустрэч з выбаршчыкамі па ўсёй краіне.