У Беларусі прадаўжаецца кампанія па выбарах у парламент

12 июля 2016

На сёння акруговыя выбарчыя камісіі ўжо зарэгістравалі 446 ініцыятыўных груп. Больш за ўсё іх у сталіцы - 114, у Мінскай вобласці 59. Кожная з іх сабрала не менш як адну тысячу подпісаў, іх правераць да 2 жніўня. Усяго толькі ў цэнтральным рэгіёне створаныя тысяча 23 участкі для галасавання. Нягледзячы на лета і сезон водпускаў, многія беларусы знаходзяць час пазнаёміцца з патэнцыяльнымі кандыдатамі ў дэпутаты, сама ж перадвыбарная кампанія праходзіць у спакойнай атмасферы.

Як адзначаюць у Цэнтрвыбаркаме, рэгістрацыя ініцыятыўных груп прадоўжыцца. Спісы папоўняцца за кошт вылучэння кандыдатаў партыямі і працоўнымі калектывамі. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пройдзе з 2 па 11 жніўня. Пасля чаго пачнецца актыўны этап кампаніі - агітацыя. Нагадаем, выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прызначаныя на 11 верасня.