У Беларусі працягваецца кампанія па выбарах прэзідэнта

18 августа 2015

Ужо ў гэтую пятніцу скончыцца адзін з найважнейшых этапаў - збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы. Пачалася ў краіне і актыўная фаза рэгістрацыі доўгатэрміновых міжнародных назіральнікаў. Сёння ў Цэнтрвыбаркаме выдалі першае такое пасведчанне.

Каля 400 назіральнікаў ад місіі СНД будуць сачыць за ходам выбараў прэзідэнта ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў выканаўчы сакратар Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Сяргей Лебедзеў сёння ў Цэнтрвыбаркаме атрымаў пасведчанне міжнароднага назіральніка з парадкавым нумарам "адзін". Місія СНД удзельнічала ў маніторынгу ўсіх прэзідэнцкіх выбараў у гісторыі незалежнай Беларусі. Гэта значыць, цяперашняя кампанія - ужо чацвёртая для каманды экспертаў Садружнасці. Аб сваім удзеле ў працы місіі ўжо заявілі прадстаўнікі Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Таджыкістана, Арменіі, Азербайджана і Туркменістана. Вядома, завочнае назіранне за ходам падрыхтоўкі да выбараў ужо вялося - па публікацыях у Інтэрнэце і сродках масавай інфармацыі. Бо частка прадстаўнікоў місіі СНД працуюць у штаб-кватэры гэтай арганізацыі, якая знаходзіцца як раз у Мінску.

Доўгатэрміновыя назіральнікі ад АБСЕ пачнуць маніторынг, меркавана, з 1 верасня. Дарэчы, у гэтую пятніцу заканчваецца адзін з найважнейшых этапаў выбарчай кампаніі. Гэта апошні дзень для здачы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта. Ужо ў суботу Цэнтрвыбаркам абвесціць прозвішчы тых, хто сабраў кандыдацкі мінімум - сто тысяч аўтографаў беларусаў. Паводле інфармацыі, агучанай сёння кіраўніком ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, 5 ініцыятыўных груп з 8 ужо пачалі працэс здачы падпісных лістоў для праверкі.