У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў

15 ноября 2019

Сёння стартуе чацвёрты дзень гонкі. Выбарчыя ўчасткі, а іх у краіне каля 6 тысяч, адкрыюць свае дзверы ў 10 раніцы і будуць працаваць да 7 вечара. Празрыстасць і сумленнасць працэсу кантралююць 30 тысяч нацыянальных назіральнікаў і яшчэ тысяча ад міжнародных арганізацый - СНД, ПАСЕ, БДІПЧ і АБСЕ. У ЦВК адзначаюць высокую актыўнасць з боку выбаршчыкаў на датэрміновым галасаванні. Паводле апошняй інфармацыі, за тры дні на ўчасткі прыйшлі больш як 19 працэнтаў выбаршчыкаў. Нагадаем, на 110 месцаў у парламенце прэтэндуюць 515 кандыдатаў. Прагаласаваць датэрмінова можна будзе да суботы ўключна.


Тэгі:

#Выборы 2019