У Беларусі сёння Дзень дзяржаўных герба і флага

13 мая 2018

Гэтае свята згодна з указам Прэзідэнта адзначаецца кожную другую нядзелю мая вось ужо 20 гадоў. Дзяржаўныя сімвалы былі зацверджаны на Рэспубліканскім рэферэндуме 1995 года. Герб, флаг і гімн - гэта атрыбуты моцнай і незалежнай дзяржавы.

Беларускі флаг лятаў у космас, узнімаўся на самыя высокія горныя вяршыні, быў у Антарктыдзе. Спартсмены пасля сваіх перамог у рукі бяруць дзяржаўны флаг. Пад гімн Беларусі флаг краіны паднімаюць на цырымоніях узнагароджання найбуйнейшых спартыўных спаборніцтваў. З нашым флагам лёгка знайсці беларускіх балельшчыкаў на трыбунах розных спартыўных ці музычных форумаў. Герб і флаг нашай краіны вянчаюць усе дзяржаўныя ўстановы.

А эталоннае гучанне галоўнай песні нацыі - гімна - мы чуем на розных дзяржаўных мерапрыемствах. Двойчы на дзень ён гучыць у эфіры тэле- і радыёканалаў краіны - у пачатку і завяршэнні вяшчання. Дарэчы, эталоннае гучанне гімна было запісана ў студыі Дома радыё. А эталонныя выявы герба і флага захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Беларусі.

Пра дзяржаўныя сімвалы, што аб'ядноўваць нацыю, раскажа Алена Борматава.

Калі памер залежыць ад архітэктурнага рашэння. Нязменным застаецца толькі форма. Гербы любога фармату ствараюць у строгіх суадносінах з прапорцыямі, прапісанымі ў дакументах, што прыкладаюцца да эталонаў. Ні на ёту ад узору, зацверджанага Геральдычным саветам пры Прэзідэнце Беларусі. Любое адхіленне ад канону лічыцца змяненнем нацыянальнай сімволікі.

Дзяржаўныя сімвалы Беларусі былі прынятыя на ўсенародным рэферэндуме ў 1995 годзе. З тых часоў іх мянялі толькі аднойчы. У 2012 годзе ўнеслі змяненні ў арнамент флага. Поле, на якім ён размешчаны, павялічылі ў памерах. У эталонах прапісаны толькі прапорцыі. Памер флага, таксама як і герба, можа быць розны.

Сховішча Нацыянальнага архіва. Асабліва каштоўны фонд пад нумарам 1436. Спецыяльны сейф, дзе і знаходзяцца эталоны дзяржаўных герба і флага. Выява размешчана на аркушы А4. Арыгіналы эталонаў дзяржсімвалаў на рукі не выдаюцца. Але ёсць электронная копія, яе і атрымліваюць усе прадпрыемствы, што займаюцца вырабам дзяржаўнай сімволікі. Мастацкі камбінат адзіны ў краіне, дзе ствараюць гербы для ўсіх урадавых устаноў. Вырабы з латуні пачынаюцца са стальнога каркаса. Ён непрыметны для вока. А потым гэтую аснову запаўняюць дэталямі. Кожная кветачка, пялёстак, зярнятка робяцца ўручную. Ювелірная работа.

Калі ўлічваць усе крапежныя элементы, то іх у адным вырабе тысячы. Выраб герба як збіранне пазла. Нязначная памылка - і дэталь не трапляе ў агульную канву. Самае складанае - стужкі. Яны з ліставога металу. Вага гатовага вырабу дыяметрам 80 сантыметраў - 15 кілаграмаў. З гербам асацыіруюць краіну.

Праграма з удзелам юнай цымбалісткі выйшла ў эфір напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Паважлівае стаўленне да сваёй краіны, да шматвяковай і няпростай гісторыі ў беларусаў закладзена на генным узроўні.

Участак сублімацыйнага друку на тканіне. З гэтага прынтара выйшлі ўсе дзяржаўныя флагі, што знаходзяцца ў высокіх кабінетах і вянчаюць урадавыя і дзяржаўныя ўстановы краіны. Тут жа вырабілі беларускі сімвал, з якім касманаўт Навіцкі віншаваў землякоў з Новым годам. У вытворчасці галоўнае прапорцыя, бо памер вар'іруецца. Ён можа быць ад некалькіх сантыметраў да дзясяткаў метраў. Флаг, што развяваецца на самай маладой плошчы Беларусі – плошчы Дзяржаўнага флага, таксама выраблялі ў Доме друку. Яго памер 14 на 7 метраў. Складаецца з некалькіх полак. Распрацоўка сімвала заняла каля паўгода. Самым складаным аказалася падабраць тканіну.

Яго вага ўсяго толькі 6 кілаграмаў. Палотнішча павінна развявацца нават пры слабым ветры і вельмі хутка высыхаць пасля дажджу. Рэсурс працы ў такіх неспрыяльных умовах - паўгода. Затым флаг рамантуюць, і ён яшчэ служыць паўгода. Вулічныя флагі, якія можна сустрэць на кожнай дзяржустанове, з больш шчыльнага матэрыялу. Яны служаць каля трох гадоў. Самы распаўсюджаны памер - метр на два. З такім звычайна нашых спартсменаў вітаюць балельшчыкі на трыбунах.

Такія ж узнімаюць у выпадку перамогі беларускіх атлетаў на міжнародных спаборніцтвах. Цырымонія суправаджаецца яшчэ адным дзяржаўным сімвалам - гімнам краіны. У Беларусі гімн - самы малады дзяржсімвал. Яго тэкст прынялі ў 2002 годзе. Дагэтуль гучала толькі музыка. Але яна знаёмая кожнаму беларусу. І іншая мелодыя пад нашым флагам - непавага да краіны і парушэнне асноўных атрыбутаў суверэнітэту.

Маладая спартсменка сваім эмацыянальным парывам паказала, як трэба любіць краіну. У такія моманты і адбываецца збліжэнне нацыі.

Як маркер нацыянальнага адзінства выступаюць і дзяржаўныя святы. Парад на Дзень Перамогі або Дзень Незалежнасці - яркае таму пацвярджэнне.

Адным з галоўных атрыбутаў спартыўнага шэсця выступае вялізны дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь памерам 9 на 75 метраў.

Уздоўж галоўнага праспекта 40-кілаграмовы сімвал праносяць дзясяткі людзей. Для зручнасці і для эфектнага нацягвання па перыметры палотнішча прышыты спецыяльныя трымальнікі.

Апошнім часам элементы дзяржаўнай сімволікі актыўна ўкараняюцца ў афармленне беларускіх гарадоў. У дэкоры вуліц і плошчаў мы ўсё часцей бачым нацыянальныя флагі альбо палотнішчы ў чырвона-зялёнай расфарбоўцы. На любой канструкцыі, на любым флагавым пілоне – сімвалы беларускай дзяржаўнасці.

Тысячы драбнюткіх паетак складаюцца ў дзяржаўны флаг на пілонах са святлодынамічным эфектам. Іх размясцілі ўздоўж асноўных магістраляў горада. Даўгавечны матэрыял, ён не выгарае і не разбураецца ад перападу тэмператур. А спецыяльная тэхніка мацавання стварае эфект пераліву, быццам сімвал, што развяваецца на плошчы Дзяржаўнага флага.