У Беларусі сёння пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты

8 октября 2019

У Беларусі сёння пачынаецца чарговы этап парламенцкай кампаніі - рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Яна прадоўжыцца да 17 кастрычніка. Напярэдадні завяршылася вылучэнне.  Цэнтрвыбаркам пакуль мае папярэднюю статыстыку. Палову кандыдатаў вылучылі палітычныя партыі. Крыху  больш за чвэрць вылучэнцаў заявілі аб сабе шляхам збору подпісаў, астатнія - ад працоўных калектываў.