У Беларусі пачынаецца чарговы этап мясцовых выбараў - агітацыя

19 января 2018

У прэтэндэнтаў ёсць магчымасць выступаць у сродках масавай інфармацыі і знаёміць выбаршчыкаў са сваімі праграмамі падчас пікетаў. Ужо сёння ў сталіцы і Мінскай вобласці агітацыйныя пункты з'явіліся на буйных пляцоўках і каля гандлёвых цэнтраў. Высокі градус палітычнай актыўнасці і ў Цэнтральным раёне Мінска. Прычым кандыдаты не толькі заяўляюць пра сябе, але і заахвочваюць прыйсці на выбарчыя ўчасткі.

Нагадаем, у Мінску зарэгістравана 247 кандыдатаў у дэпутаты. У сярэднім на месца ў Мінгарсавеце прэтэндуюць 4 чалавекі. Агітацыя працягнецца да 17 лютага. Асноўны дзень галасавання - 18 лютага.