У Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне

6 октября 2015

Літаральна дзве гадзіны назад у Беларусі стартавала датэрміновае галасаванне. Загадзя зрабіць выбар на карысць аднаго з кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду можна да 10 кастрычніка. Галасаваць (як датэрмінова, так і ў дзень выбараў) можна толькі па месцы рэгістрацыі. У гэтыя хвіліны на адным з выбарчых участкаў сталіцы знаходзіцца наш карэспандэнт Дар'я Белавусава-Пятроўская (відэа).