У Беларусі на дэпутацкія крэслы прэтэндуюць 703 вылучэнцы

8 октября 2019

Сёння ў выбарчай кампаніі ў Беларусі пачаўся новы этап: патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты пачалі рэгістраваць. У краіне на дэпутацкія крэслы прэтэндуюць 703 вылучэнцы: усе яны ўжо падалі дакументы ў акруговыя камісіі. У Брэсцкай вобласці такіх шаснаццаць. Зараз там падлічваюць подпісы ў падтрымку прэтэндэнтаў. Ва ўсіх акругах рэгіёна выбары будуць альтэрнатыўнымі - гэта значыць, што на адно месца ў парламенце прэтэндуюць мінімум два чалавекі. Самая актыўная барацьба за выбаршчыкаў чакаецца ў Брэсце: ва ўсходняй акрузе дакументы на рэгістрацыю падалі дзевяць чалавек. Усяго па вобласці 91 прэтэндэнт. Аднак паперы прынялі не ва ўсіх.

Дакументы трэба дбайна праверыць. Тыя, у каго яны ў парадку, атрымаюць афіцыйны статус кандыдата ў дэпутаты. Працэс рэгістрацыі - паэтапны, завершыцца ён 17 кастрычніка.


Тэгі:

#Выборы 2019