У Беларусі дадзены старт парламенцкай кампаніі

6 августа 2019

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прызначэнні выбараў у Нацыянальны сход 7 склікання. Так, выбары ў Савет Рэспублікі адбудуцца  7 лістапада, а абраць дэпутатаў ніжняй палаты парламента трэба будзе  17 лістапада. Мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы  павінны не пазней за 8 кастрычніка  вылучыць  кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. А сёння адбудзецца пасяджэнне Цэнтральнай камісіі, дзе прымуць пастановы па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. 


Тэгі:

#Выборы 2019