Больш за 6 тысяч выбарчых участкаў расчынілі свае дзверы для выбаршчыкаў

18 марта 2014
У Беларусі дадзены старт датэрміноваму галасаванню ў мясцовыя Саветы дэпутатаў
Прагаласаваць датэрмінова можна з 10 раніцы і да 7 вечара. Неабходна толькі мець пры сабе дакумент.

Хто сёння скарыстаўся гэтым правам і як прайшоў першы дзень - вынікі ў Дар'і Белавусавай-Пятроўскай.

Сістэма датэрміновага галасавання даволі шырока распаўсюджана ў свеце. Па-першае, гэта зручна, бо няма стоўпатварэння, якое звычайна бывае ў асноўны дзень выбараў, можна спакойна вывучыць інфармацыю пра кожнага з кандыдатаў. Па-другое, гэта дае магчымасць прагаласаваць тым, хто па шэрагу прычын не зможа гэта зрабіць у нядзелю, 23 сакавіка.


Для Старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай асноўны дзень выбараў - 23 сакавіка - вельмі напружаны. Таму па традыцыі галасуе датэрмінова. Гэта добрая падстава праінспектаваць свой выбарчы ўчастак: даведацца, як ідзе праца, пагаварыць з назіральнікамі і высветліць, наколькі актыўна насельніцтва ў першы дзень датэрміновага галасавання.

Многія студэнты галоўнай ВНУ Наваполацка сёння таксама сумяшчалі вучобу і свой грамадзянскі доўг. Паміж лекцыямі будучыя педагогі, гісторыкі і юрысты ішлі на выбарчы ўчастак, тым больш што ён знаходзіцца на тэрыторыі ўніверсітэта.

Галасавалі сёння і навучэнцы ВНУ самага заходняга рэгіёну краіны і самага старога горада Беларусі - Гродна.

Паводле статыстыкі, часцей за ўсіх датэрмінова галасуюць менавіта студэнты і пенсіянеры. Моладзь не хоча змяняць запланаваныя паездкі за горад, бо сіноптыкі абяцаюць на гэтыя выхадныя сонечнае і цёплае надвор'е.

А ў людзей пажылога ўзросту пачынаецца дачны сезон. Ды і знаходзіцца на выбарчым участку ў асноўны дзень выбараў, калі самая высокая яўка выбаршчыкаў, не ўсім ужо пад сілу. Дарэчы, нягледзячы на пачатак датэрміновага галасавання, некаторыя кандыдаты ў дэпутаты працягваюць агітацыйную кампанію. Згодна з законам, мець зносіны са сваімі выбаршчыкамі напрамую яны могуць да 22 сакавіка ўключна.

Бюлетэні, апушчаныя ва урну на датэрміновым галасаванні, падлічаць толькі ў дзень выбараў - 23 сакавіка. Нагадаем, кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў зарэгістравана больш за 22 тысячы чалавек. Пераможа той, хто на сваім участку набярэ больш за ўсё галасоў.