У Беларусь сёння з афіцыйным візітам прыбывае прэзідэнт Егіпта

17 июня 2019

Заўтра ў Палацы Незалежнасці пройдзе сустрэча кіраўнікоў дзяржаў. Асноўная ўвага - гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву. Аляксандр Лукашэнка і Абдэль Фатах аль-Сісі   разгледзяць рэалізацыю сумесных праектаў і перспектыўныя кірункі, а таксама абмяркуюць развіццё палітычных адносін, у тым ліку на пляцоўках міжнародных арганізацый. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне пакета міжнародных дакументаў.