У Беларусь з візітам прыбыла расійская парламенцкая дэлегацыя

15 февраля 2013
Сёння госці прымуць удзел у пасяджэнні міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Абмяркуюць пытанні правядзення форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, сумесныя дзеянні парламентаў па пашырэнні ўзаемадзеяння. Таксама госці наведаюць шэраг прадпрыемстваў і Мінск-Арэну.