У Беларусь з візітам прыбыла парламенцкая дэлегацыя Пакістана

2 февраля 2017

Яе ўзначальвае кіраўнік сената Міян Раза Рабані. Дарожная карта супрацоўніцтва краін падпісаная два гады таму. Пакістан зацікаўлены ў нашых трактарах і калійных угнаеннях. У праграме візіту - наведванне буйных беларускіх прадпрыемстваў. Госці сустрэнуцца з выкладчыкамі і студэнтамі Белдзяржуніверсітэта. А таксама пабываюць у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай, Нацыянальным мастацкім музеі і Нясвіжскім замку.