У Беларусь з рабочым візітам прыбывае дэлегацыя Польшчы

24 октября 2016

У Беларусь з рабочым візітам прыбывае дэлегацыя Польшчы на чале з віцэ-прэм'ерам. Запланаваны сустрэчы на вышэйшым узроўні. Таксама Матэвуш Маравецкі прыме ўдзел у адкрыцці юбілейнага - 20-га - беларуска-польскага эканамічнага форуму "Добрасуседства" і ў пасяджэнні сумеснай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Польшча з'яўляецца адным з асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі сярод краін па-за СНД. Летась узаемны тавараабарот склаў амаль два мільярды долараў. Адной са сфер, у якіх супрацоўніцтва можа развівацца, з'яўляецца будаўнічая галіна, дзе зараз рэалізуюцца праекты на некалькі дзясяткаў мільёнаў еўра.