У Беларусь з афіцыйным візітам сёння прыбывае армянская дэлегацыя

21 апреля 2014

У Беларусь з афіцыйным візітам сёння прыбывае армянская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Эдвардам Налбандзянам. У праграме запланавана сустрэча кіраўнікоў МЗС Беларусі і Арменіі. Бакі правядуць перамовы па ўсім спектры пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.