У Беларусь з афіцыйным візітам прыбыў прэзідэнт Узбекістана

31 июля 2019
Некалькі гадзін таму самалёт Шаўката Мірзіёева прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Цёплая сустрэча  адразу ля трапа. Кіраўніка Узбекістана гасцінна віталі традыцыйным караваем. Высокага госця сустракалі Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і Міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Амаль год таму пасля візіту нашага Прэзідэнта ў Ташкент у двухбаковых адносінах Беларусі і Узбекістана прайшла перазагрузка. Менавіта з падачы Аляксандра Лукашэнкі тады ўдалося ўдыхнуць новае жыццё ў сувязі пасля працяглага перыяду зацішша. Адразу ажывіліся дзелавыя колы дзяржаў. 

Звязвае краіны і агульная гісторыя. Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне здабывалі разам. Таму сімвалічны і першы пункт у праграме афіцыйнага візіту Мірзіёева - гэта манумент Перамогі ў цэнтры Мінска. 

Заўтра ў Палацы Незалежнасці пройдзе некалькі раўндаў перамоў. Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў абмяркуюць шырокі спектр пытанняў. Акцэнт  на ўмацаванне эканамічных адносін. Прэзідэнты Беларусі і Узбекістана разгледзяць перспектывы сумесных праектаў у самых розных сферах. Асаблівая ўвага  ўзмацненню міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, паглыбленню вытворчай кааперацыі і забеспячэнню спрыяльных умоў для гандлю. Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў абмяркуюць і палітычны парадак дня - сітуацыю ў рэгіёне і свеце. Прэзідэнты таксама плануюць разам наведаць выставу  нацыянальнай прадукцыі Узбекістана. Гэтымі днямі яна праходзіць у беларускай сталіцы ў рамках Форуму рэгіёнаў дзвюх краін. Напярэдадні  размовы на вышэйшым узроўні прароблена вялікая праца, у тым ліку складзены цэлы пакет міжрэгіянальных пагадненняў.