Летась тавараабарот паміж нашымі краінамі перавысіў 184 мільёны долараў, пры гэтым аб'ём беларускага экспарту дасягнуў 156 мільёнаў.
Сёння ў Доме ўрада праходзяць перагаворы. Як адзначыў Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, ён бачыць патэнцыял для развіцця гандлёва-эканамічных адносін з В'етнамам і звязвае вялікія спадзяванні з заключэннем пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж Мытным саюзам з гэтай краінай. Паводле слоў беларускага прэм'ера, ёсць як мінімум яшчэ 5 кірункаў супрацоўніцтва з В'етнамам. Падрабязнасці сустрэчы ў нашых наступных выпусках.














