У Беларусь прыбывае дэлегацыя ПА АБСЕ на чале з Крысцін Мутанен

15 марта 2017

Сёння ў Мінск па запрашэнні Нацыянальнага сходу Беларусі прыбывае дэлегацыя ПА АБСЕ на чале з Крысцін Мутанен. Сесія Парламенцкай асамблеі, якая сёлета пройдзе ў Мінску, павінна стаць важным крокам па далейшым гарантаванні стабільнасці і бяспекі ў еўрапейскім рэгіёне.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Асноўная мэта візіту - абмеркаванне пытанняў падрыхтоўкі і правядзення 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ у Мінску 5-9 ліпеня 2017 года, а таксама афіцыйнага падпісання пагаднення паміж беларускім парламентам і ПА АБСЕ аб правядзенні названай сесіі. Праграмай візіту сярод іншых прадугледжана сустрэча спадарыні Мутанен з Міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, якая адбудзецца 16 сакавіка 2017 года".

Чакаецца, што ў Мінск прыедуць больш за 300 парламентарыяў з 56-ці краін. Для Беларусі правядзенне 26-й сесіі - добрая магчымасць павысіць сваю ролю ў пытаннях сусветнай палітыкі і бяспекі, а таксама ў пасоўванні нацыянальных інтарэсаў і пашырэнні эканамічнага супрацоўніцтва.