У Баку стартаваў саміт Руху недалучэння

25 октября 2019
У ім прыме ўдзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі. Уладзімір Андрэйчанка выступіць на цырымоніі адкрыцця з прывітальным словам, а пазней падчас адной з дыскусій  прадставіць даклад з ініцыятывай Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб адраджэнні ўсёабдымнага перагаворнага працэсу аб шляхах умацавання даверу паміж дзяржавамі па аналогіі з Хельсінкскім працэсам. На саміце прагучаць пэўныя прапановы Мінска па дасягненні гэтай мэты.