У Баку сёння праходзіць другі дзень саміту Руху недалучэння

26 октября 2019
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Уладзімір Андрэйчанка падчас выступлення з шэрагам пэўных прапаноў заклікаў удзельнікаў сустрэчы падтрымаць ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі аб адраджэнні ўсёабдымнага перагаворнага працэсу аб шляхах умацавання даверу паміж дзяржавамі на ўзор Хельсінкскага працэсу. Таксама Уладзімір Андрэйчанка правёў некалькі сустрэч з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і з прадстаўнікамі дэлегацый з Кубы, Сербіі, Індыі. Падчас размовы ўдзельнікі выказалі задавальненне развіццём двухбаковых адносін і зацікаўленасць у далейшым умацаванні супрацоўніцтва. Сёння ж Уладзімір Андрэйчанка ад імя Еўрапейскай групы Руху недалучэння выступіць на цырымоніі закрыцця саміту.