У Ашхабадзе адбыўся саміт СНД

12 октября 2019

Ініцыятывы па паглыбленні супрацоўніцтва, бяспека ў СНД, партнёрства з трэцімі краінамі і вяртанне Украіны ў Садружнасць.

Такі спектр тэм напярэдадні абмяркоўвалі ў Ашхабадзе, дзе адбыўся саміт СНД. Удзел у ім прыняў і наш Прэзідэнт. Адзін з галоўных дакументаў, які разгледжаны на Савеце кіраўнікоў дзяржаў, - праект Дэкларацыі аб стратэгічным эканамічным супрацоўніцтве. Як раз акцэнты па гэтай тэматыцы ў сваім выступленні расставіў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка закрануў ключавыя праблемы і шляхі для ўмацавання СНД як самадастатковага і эфектыўнага аб'яднання.

Такія саміты - гэта яшчэ добрая пляцоўка для двухбаковых сустрэч. Кіраўнік беларускай дзяржавы правёў перамовы са сваім туркменскім калегам Гурбангулы Бердымухамедавым. Бакі адзначылі - у краін ёсць трывалы фундамент для развіцця супрацоўніцтва. Акрамя таго, на палях форуму Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы з лідарамі Кыргызстана, Казахстана і Азербайджана. Па выніках падпісаны 8 дакументаў: ад эканомікі да барацьбы з тэрарызмам.

У наступным годзе старшынства ў СНД пяройдзе да Узбекістана. Дапаможа Ташкенту ў статусе сустаршыні афіцыйны Мінск.