У Аляксандраўскай зале Крамлёўскага палаца прайшла цырымонія ўручэння даверчых грамат ад новых паслоў

4 июля 2019

Граматы Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ўручылі прадстаўнікі 18 дзяржаў. Нашу краіну прадставіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка. Звяртаючыся да дыпламатаў, Уладзімір Пуцін падкрэсліў важнасць місіі паслоў, якім трэба ўмацоўваць двухбаковае ўзаемадзеянне.

Уладзімір Пуцін, Прэзідэнт Расіі: "Беларусь - найбліжэйшы саюзнік Расіі. Карыстаючыся нагодай, хацеў бы яшчэ раз павіншаваць беларускі народ і кіраўніцтва рэспублікі з дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці. 3 ліпеня 75 гадоў таму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў вызвалены Мінск. Сёлета праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя Саюзнай дзяржаве, дзе мы настроеныя на далейшае развіццё цесных інтэграцыйных сувязяў з беларускімі партнёрамі. Гэтая тэматыка будзе абмяркоўвацца падчас перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам, якія запланаваныя ў прывязцы да VI Форуму рэгіёнаў дзвюх краін 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу".

Пасля ўручэння даверчай граматы паслы афіцыйна пачынаюць сваю дыпламатычную місію.