Зацверджаны саставы 14-ці пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў шостага склікання

18 октября 2016

Саставы 14-ці пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў шостага склікання сёння зацвердзілі на пасяджэнні восеньскай сесіі ў Авальнай зале Дома ўрада. Найбольшая колькасць тых, хто жадае працаваць у камісіях па міжнародных справах, адукацыі і культуры - па 12 дэпутатаў. Найменшая ў камісіях па заканадаўстве і па правах чалавека - па 5 парламентарыяў. Сёння галасавалі і па кандыдатурах намеснікаў старшынь профільных камісій. У кожнай па два-тры дэпутаты з партфелямі. Да новага года работа будзе ісці над новымі праектамі законаў.

На наступным пасяджэнні, 21 кастрычніка, парламентарыям урачыста ўручаць дэпутацкія пасведчанні. Пасля запланаваная тыднёвая праца ў выбарчых акругах.