Паспяховыя перагаворы па Украіне ў Беларусі

1 августа 2014

У перагаворным працэсе напярэдадні ў Мінску ўдзельнічалі Украіна, АБСЕ, Расія і кіраўніцтва самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі. Удзельнікі абмеркавалі сітуацыю вакол падзення малайзійскага боінга і дамовіліся аб далейшым гарантаванні бяспечнай працы спецыялістаў на месцы крушэння. Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы абавязаліся неадкладна выпусціць шэраг затрыманых грамадзян з усіх бакоў. Гэта з'яўляецца важнай умовай для ўстойлівага спынення агню. Акрамя таго, для вырашэння канфлікту на Усходзе Украіны трэба стварыць механізм назірання і кантролю з боку АБСЕ, а таксама неабходна эфектыўная праверка на мяжы паміж Украінай і Расіяй. Бакі дамовіліся, што яшчэ адна сустрэча кантактнай групы і прадстаўнікоў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі пройдзе на наступным тыдні.