Пайшоў з жыцця Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі

22 Студзеня 2015
У горадзе Валенсія венесуэльскага штата Карабоба за дзень да свайго 77-годдзя памёр Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес. Прычынай смерці стала цяжкая хвароба. Амерыка Дыяс Нуньес нарадзіўся 22 студзеня 1938 года ў штаце Манагас. У снежні 2006-га ён быў прызначаны кіраўніком місіі Венесуэлы ў Беларусі ў рангу часовага паверанага, з верасня 2008-га працягваў выкананне абавязкаў ужо на пасадзе надзвычайнага і паўнамоцнага пасла.