Унікальны матч на футбольным стадыёне. "Дыпламат" супраць "Сяброў Ёзэфа Мігаша"

13 июня 2020
Футбольны стадыён па вуліцы Маякоўскага сёння стаў арэнай для незвычайнага матча. З аднаго боку - каманда "Дыпламат", у складзе якой пасол Балгарыі, а таксама прадстаўнікі дыпкарпусоў з Лівіі, Арменіі, Турцыі, Ірана, Казахстана, Расіі і Грузіі. Капітан і заснавальнік каманды - пасол Славакіі Ёзэф Мігаш, які заканчвае сваю дыпламатычную кар'еру ў Беларусі. І менавіта ў гонар гэтай падзеі і прайшоў міжнародны таварыскі футбольны паядынак. У саперніках у "Дыпламата" апынуліся "Сябры Ёзэфа Мігаша". У складзе каманды з такой гучнай назвай - спартсмены, дэпутаты, акцёры і прадстаўнікі СМІ. Матч складаўся з двух таймаў па 40 хвілін. Менавіта столькі часу спатрэбілася, каб кожны з футбалістаў змог выявіць сябе на полі, бо сяброў у Ёзэфа Мігаша ў нашай краіне апынулася вельмі шмат. 

Ёзэф Мігаш запомніўся, у тым ліку, сваёй прынцыповай пазіцыяй 9 Мая - падчас ваеннага парада ў Мінску. Але нават у таварыскім матчы ніхто не жадае саступаць. Нягледзячы на сяброўства, перамогу з лікам 5:1 святкаваў "Дыпламат". Ёзэф Мігаш у гэтым паядынку здолеў забіць двойчы.