Украіна склала з сябе паўнамоцтвы старшыні СНД

20 марта 2014
Пра гэта ў Мінску заявіў кіраўнік выканкама Садружнасці Сяргей Лебедзеў. Паводле яго слоў, прысутныя ўспрынялі гэта рашэнне са шкадаваннем. Таксама, як адзначыў пастаянны прадстаўнік Украіны Іван Бунечка, у Вярхоўную раду Украіны была ўнесена прапанова аб выхадзе Украіны са складу СНД. У найбліжэйшы час гэта пытанне разгледзіць парламент краіны. Зараз паўнамоцтвы старшыні СНД часова перададзены Беларусі і Казахстану.