Украіна падпісала "формулу Штайнмаера"

1 октября 2019

Як стала вядома, Украіна падпісала "формулу Штайнмаера" на сустрэчы трохбаковай кантактнай групы, якая праходзіць зараз у Мінску. Падпісанне формулы называлася  адной  з галоўных умоў для сустрэчы "нармандскай чацвёркі". Паводле  даных агенцтва ТАСС, подпіс пад дакументам паставіў прадстаўнік Украіны Леанід Кучма. Формула замацоўвае за Данбасам асаблівы статус, а таксама амністыю і правядзенне выбараў на не падкантрольных Кіеву тэрыторыях. 

Дарэчы, напярэдадні  прэзідэнт  Францыі Эмануэль Макрон падчас выступлення на сесіі ПАСЕ заклікаў да далейшага выканання мінскіх дамоўленасцяў, увасобіўшы ў жыццё "формулу Штайнмаера". Французскі лідар адзначыў, што сустрэча лідараў у "нармандскім фармаце" адбудзецца ўжо ў найбліжэйшыя некалькі тыдняў.