Украіна адмовілася абмяркоўваць тэму спынення агню ў Данбасе да заканчэння тэрміну ваеннага становішча ў краіне

19 декабря 2018

Украіна падчас пасяджэння кантактнай групы ў Мінску адмовілася абмяркоўваць тэму спынення агню ў Данбасе да заканчэння тэрміну ваеннага становішча ў краіне. Нагадаем, ён быў уведзены на 30 дзён з 26 лістапада. У якасці кампраміснага варыянту каардынатар ад АБСЕ Марцін Сайдык прапанаваў бакам правесці відэаканферэнцыю працоўнай групы па бяспецы 27 снежня, у рамках якой узгадніць "каляднае" перамір'е. Бо агульныя намаганні даюць канкрэтныя вынікі.

Зараз у Данбасе дзейнічае так званае школьнае перамір'е, якое ўступіла ў сілу з паўночы 29 жніўня. Удзельнікі апошняга ў адыходзячым годзе пасяджэння ў Мінску выказалі надзею, што напярэдадні навагодніх і калядных святаў бакі пастараюцца прыняць любыя меры па нармалізацыі сітуацыі ў сферы бяспекі ў рэгіёне. Дарэчы, для ўкраінцаў спіс зімовых святаў папаўняецца. У календары афіцыйна з'явіўся Дзень нараджэння Сцяпана Бандэры. Рашэнне прыняла Вярхоўная рада. 110-ю гадавіну "дзеяча і тэарэтыка ўкраінскага нацыянальна-вызваленчага руху" мясцовыя жыхары адзначаць 1 студзеня.