Сёння аб гэтым заявіў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД. Сяргей Лебедзеў адзначыў, што большасць экспертаў сыходзяцца ў меркаванні, што такі выхад не будзе на карысць ні Украіне, ні іншым удзельнікам аб'яднання.
Нагадаем, 12 красавіка прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прапанаваў Кабінету міністраў падрыхтаваць дакумент аб афіцыйным спыненні ўдзелу ў СНД і канчаткова закрыць прадстаўніцтва пры інстытутах Садружнасці ў Мінску.
Сяргей Лебедзеў, старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД: "З прадстаўнікамі Украіны мы гэтую тэму не абмяркоўвалі. Больш за тое, мае шматлікія лісты, звароты на адрас Украіны, на жаль, пакуль застаюцца без адказу. Украіна ў сілу свайго геаграфічнага становішча, цесных даўніх сувязяў з краінамі Садружнасці, вядома ж, разглядаецца як наш сусед, партнёр".
Сёння ў Мінску праходзіць пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельнікаў СНД. У цэнтры ўвагі - кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па актуальных пытаннях, праца Антытэрарыстычнага цэнтра.













