Украіна на правах гаспадыні СНД у 2014-м вызначылася з канцэпцыяй

21 января 2014
План мерапрыемстваў па яе рэалізацыі быў прадстаўлены сёння ў Мінску на першым у гэтым годзе пасяджэнні Савета пастаянных прадстаўнікоў. У дакуменце сфармуляваныя прыярытэтныя кірункі дзейнасці: у знешнепалітычнай, эканамічнай, гуманітарнай, транспартнай і энергетычнай сферах. Асаблівую ўвагу нададуць барацьбе з новымі выклікамі і пагрозамі. У сувязі са старшынствам Украіны ў СНД сёлета ўзначальваць Савет пастпрэдаў стане пастаянны прадстаўнік Украіны пры кардынацыйных інстытутах Садружнасці Іван Бунечка.

Сяргей Лебедзеў, старшыня Выканаўчага камітэта, выканаўчы сакратар СНД: Мы ўжо атрымалі важны дакумент з Кіева - канцэпцыю старшынства Украіны, які прадугледжвае шмат важных цікавых і, самае галоўнае, карысных для краін Садружнасці мерапрыемстваў: і ў гуманітарнай сферы, і ў сферы бяспекі. Будуць праходзіць шматлікія форумы як на ўкраінскай зямлі, так і ў іншых краінах СНД пад старшынствам Украіны. Вянком усіх гэтых мерапрыемстваў мяркуецца правядзенне саміту краін СНД - сустрэча прэзідэнтаў у кастрычніку ў Кіеве.

Усяго ва Украіне сумесна з Выканкамам СНД плануецца правесці парадку 40 мерапрыемстваў. Сёння ж удзельнікі Савета пастпрэдаў не толькі зацвердзілі план сваёй працы, але і разгледзелі прапановы ў праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД. Яго плануюць правесці 4 красавіка ў Маскве.