Адыходзячы год адзначаны старшынствам Беларусі ў СНД

20 декабря 2013

Наша краіна разглядае Садружнасць Незалежных Дзяржаў як адно з найважнейшых інтэграцыйных аб'яднанняў на постсавецкай прасторы. Аднак, працэсы, што праходзяць у рамках Садружнасці, трэба актывізаваць, заявіў першы намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі Аляксандр Міхневіч.


Дарэчы, напярэдадні вынікі старшынства Беларусі ў СНД падвёў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей. Міністр заявіў, што за год наша краіна правяла больш за 70 важных мерапрыемстваў, што арыентаваныя на інтарэсы людзей і ўжо прыносяць аддачу. Наконт пераваг СНД, якія многія даўно лічаць нормай, гаварыў сёння і Аляксандр Міхневіч.



Дзяржавы - удзельнікі СНД старшынствуюць у Садружнасці па чарзе. У надыходзячым годзе краінай-старшынёй аб'яднання стане Украіна. У МЗС Беларусі выказалі ўпэўненасць, што з новымі абавязкамі афіцыйны Кіеў справіцца годна.