Удзельнікі міжнароднай канферэнцыі адзначаюць важнасць "Мінскага дыялогу"

9 октября 2019

Бранімір Філіпавіч, памочнік Міністра замежных спраў па палітыцы бяспекі Сербіі: "Я думаю, што гэта вельмі важная падзея. Наколькі я ведаю, гэта другая сустрэча. Колькасць яе ўдзельнікаў самае вялікая, яны  прадстаўляюць на канферэнцыі "Мінскі дыялог" шмат краін. Я лічу, што вельмі карысна ў наш час весці больш адкрыты, глыбокі дыялог аб бяспецы ў Еўропе па самым шырокім спектры пытанняў. Менавіта таму мы былі вельмі рады атрымаць запрашэнне ад беларускага боку".

Кэтрын Эштан, Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі (2009-2014 гг.): "Я вельмі рада прыехаць у Мінск. Я была тут некалькі гадоў  таму, і мне вельмі прыемна ўбачыць  на свае вочы, як ён развіваецца. Я ўбачыла горад ва ўсёй яго восеньскай  прыгажосці.  Мінск -  сталіца Беларусі. Яны размешчаны ў самым сэрцы рэгіёна, дзе назапасілася шмат пытанняў для абмеркавання. Так што, я лічу, што выбар Мінска - гэта важна. Важна, што людзі атрымалі магчымасць наведаць горад, узяць удзел у дыскусіі".

Якаб Веленштайн, праграмны дырэктар па Беларусі фонду імя Конрада Адэнаўэра: "Перш за ўсё добрая кароткая дыскусія - гэта галоўнае правіла для бездакорнага дыялогу, які задаецца тэмай гэтай канферэнцыі. Сабраць людзей з усяго кантынента разам - на гэта накіравана наша ўвага, выслухаць аргументы розных бакоў, каб пазбегнуць узнікнення розных канфліктаў. Фармат прамой гутаркі мае мноства пераваг".

Галоўная мэта "Мінскага дыялогу" - агульная стабільнасць, гарантамі якой могуць стаць адзіныя правілы і нормы паводзін у сферах міжнародных адносін. Мінскія перамовы - добры старт для далейшай работы сусветнай экспертнай супольнасці.