Участкі па выбарах Прэзідэнта Беларусі адкрыліся ў Расіі

6 октября 2015

Асноўныя 4 - у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе і Растове-на-Доне. Менавіта ў гэтых гарадах найбольш кампактна пражываюць грамадзяне Беларусі. Акрамя гэтага, выязное галасаванне 11 кастрычніка будзе арганізавана ў Сочы, у санаторыі "Беларусь". Самы вялікі спіс галасуючых па традыцыі ў расійскай сталіцы, ён знаходзіцца ў новым дзелавым і культурным комплексе пры пасольстве нашай краіны.

Сёння ў Маскве ўжо прагаласавалі некалькі дзясяткаў чалавек. Сярод іх навучэнцы сталічных ВНУ і дыпламаты, якія па доўгу службы едуць у камандзіроўку ў асноўны дзень галасавання. Усяго за мяжой створана 49 участкаў, у якіх аддаць свае галасы змогуць каля 6 тысяч выбаршчыкаў.