У Мінска і Рыгі ёсць усе ўмовы для нарошчвання палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва

10 июля 2018

Аб гэтым сёння заявіў спікер беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з латвійскімі калегамі на чале са старшынёй Камітэта па абароне, унутраных справах і прадухіленні карупцыі Сейма Айнарсам Латкаўскісам. На сустрэчы абмяркоўвалася і падрыхтоўка да чэмпіянату свету па хакеі, які ў 2021 годзе прымуць Мінск і Рыга. Таксама ў бакоў ёсць магчымасць падзяліцца вопытам у абароннай сферы, барацьбе з карупцыяй, наркатрафікам, нелегальнай міграцыяй. Сустрэчу прадоўжаць сёння ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

Кіраўнік латвійскай дэлегацыі падкрэсліў неабходнасць умацавання кантактаў на розных узроўнях, у тым ліку паміж парламентарыямі.