У выбаршчыкаў застаецца крыху меней за 4 гадзіны, каб зрабіць свой выбар

18 февраля 2018

У выбаршчыкаў застаецца крыху меней за 4 гадзіны, каб зрабіць свой выбар - прагаласаваць за аднаго з кандыдатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. У рэжыме нон-стоп сёння працуе Цэнтральная выбарчая камісія. Менавіта туды паступае ўся інфармацыя пра ход галасавання.

І зараз апошнія лічбы мы даведаемся ў Веранікі Буты (прамое ўключэнне). Чарговы раз у нашай імправізаванай студыі знаходзіцца кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, а ў руках у яе самая свежая інфармацыя пра тое, як праходзіць электаральная кампанія - 2018.