У Беларусі і Сірыі - вялікі патэнцыял для нарошчвання супрацоўніцтва

2 апреля 2018
Сёння Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава правяла сустрэчу з міністрам па справах палаца Прэзідэнта Сірыі. Мансур Азам раней ужо быў у Мінску. У 2010 годзе ён суправаджаў Прэзідэнта Сірыі Башара Асада. Цяперашні візіт дазволіць госцю лепш пазнаць Беларусь, яе гісторыю, культуру і азнаёміцца з тым, як выбудавана вертыкаль улады ў нашай краіне, адзначыла Наталля Качанава. Таксама яна канстатавала, што з 2015 года беларуска-сірыйскія адносіны прыкметна актывізаваліся. Рабочы візіт міністра працягнецца да 5 красавіка. Акрамя афіцыйных сустрэч, запланавана наведванне Мінскага аўтамабільнага завода, спартыўных і гісторыка-культурных аб'ектаў, абмеркаванне пытанняў арганізацыі адпачынку і аздараўлення ў нашай краіне сірыйскіх дзяцей.