Турцыя адносіцца да ліку перспектыўных эканамічных партнёраў Беларусі

1 ноября 2013

У гэтыя дні кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзімір Макей з афіцыйным візітам у Турцыі. Галоўная тэма - як выконваюцца дамоўленасці, дасягнутыя па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам у 2010 годзе.


Уладзімір Макей выказаў задавальненне пазітыўнай дынамікай двухбаковых кантактаў і адзначыў, што Турцыя адносіцца да ліку важных і перспектыўных эканамічных партнёраў нашай краіны. А напярэдадні кіраўнік беларускага МЗС сустрэўся са сваім калегам Ахметам Давутаглу. Бакі адзначылі канструктыўны палітычны дыялог і пацвердзілі гатоўнасць пашыраць узаемадзеянне ў эканоміцы: гэта машынабудаванне, лёгкая і харчовая прамысловасць, энергетыка і турызм.