ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты

20 мая 2020
Цэнтрвыбаркам завяршыў рэгістрацыю ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі. Усяго іх зарэгістравана 15. Ужо з заўтрашняга дня члены ініцыятыўных груп пачнуць збор подпісаў - ён прадоўжыцца да 19 чэрвеня ўключна. Дарэчы, зборшчыкі павінны быць у медыцынскіх масках і пальчатках  для бяспекі. Нагадаем, каб вылучыцца кандыдатам у Прэзідэнты, неабходна заручыцца падтрымкай людзей - сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў. Разам з тым завяршылася і фарміраванне выбарчых камісій. Тэрытарыяльных створана  153. Туды ўвайшлі  амаль 2 тысячы 200 чалавек. Згодна з  каляндарным планам,  вылучэнне кандыдатаў  пройдзе з 20 чэрвеня па 4 ліпеня. Пасля  рэгістрацыя і перадвыбарная агітацыя. Нагадаем, што Палата прадстаўнікоў прызначыла дату прэзідэнцкіх выбараў на 9 жніўня. 



Тэгі:

#Выборы 2020