ЦВК разгледзіць астатнія заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты

20 июля 2015

Сёння Цэнтрвыбаркам Беларусі, як плануецца, разгледзіць астатнія заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты. Усяго ў Цэнтральную выбарчую камісію паступіла 14 заявак на рэгістрацыю. На пасяджэнні 17 ліпеня Цэнтрвыбаркам ужо зарэгістраваў тры ініцыятыўныя групы. У тым ліку - дзеючага Кіраўніка дзяржавы. У ініцыятыўнай групе Аляксандра Лукашэнкі - 10 тысяч 577 чалавек. Усе дакументы адпавядаюць патрабаванням беларускага заканадаўства. Таксама Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Сяргея Калякіна і Сяргея Гайдукевіча. Адзначым, збор подпісаў выбаршчыкаў пачнецца ўжо ў чацвер. У падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты павінна быць сабрана не менш як сто тысяч подпісаў.