ЦВК аб’явіў папярэднія вынікі народнага галасавання. Яўка - 77,22 %

18 ноября 2019
Прычым статыстыка па ўсёй краіне досыць роўная - выбары адбыліся ва ўсіх 110 выбарчых акругах.  Роўна столькі ж дэпутатаў і ўвайшло ў Палату прадстаўнікоў.  Мабыць, самыя медыйныя з іх - гэта старшыня грамадскага аб'яднання "Белая Русь"  Генадзь Давыдзька,  "Міс Беларусь" - Марыя Васілевіч.  Былы пасол Беларусі ў Турцыі  Андрэй Савіных,  Лілія Ананіч - экс-міністр інфармацыі і Валерый Міцкевіч, які займае пасаду  намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. 

Лідзія Ярмошына,  старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: "Яўка выбаршчыкаў склала 77,22 %, што на 3 % больш, чым на парламенцкіх выбарах 2016 года. Абраны 110 дэпутатаў па 110 выбарчых акругах. Можна сказаць, што са 110 абраных абрана 19,1 % членаў палітычных партый або 21 чалавек. З абраных дэпутатаў жанчыны складаюць 44 чалавекі - 40 %".