ЦВК: Некаторыя кандыдаты ў дэпутаты адмаўляюцца ад перадвыбарнай гонкі

24 октября 2019
Некаторыя кандыдаты ў дэпутаты адмаўляюцца ад перадвыбарнай гонкі. Цэнтрвыбаркам заяўляе ўжо пра 4 такія факты. У тым ліку ЦВК адмяніў рэгістрацыю аднаго з прэтэндэнтаў на крэсла ў парламенце. Нагадаем, зарэгістраваны былі 560 кандыдатаў. Некаторыя сыходзяць з выбарчай гонкі, бо не гатовыя да тых абавязкаў, якія прадугледжвае гэты статус. Напрыклад, згодна з заканадаўствам, кандыдат абавязаны пайсці ў водпуск на ўвесь час перадвыбарнай агітацыі. Калі гэтая норма ігнаруецца, выносіцца папярэджанне, а пасля прымаецца рашэнне аб адмене рэгістрацыі. Як аказалася, таксама некаторыя кандыдаты былі не гатовыя стварыць уласныя выбарчыя фонды. Ужо адкрыты 305 рахункаў, максімальны памер фонду 1000 базавых велічынь, што складае 25500 рублёў.

У пачатку лістапада беларусы пачнуць атрымліваць запрашэнні на выбары і інфармацыйныя лістоўкі аб кандыдатах. Ужо зарэгістраваны 4500 нацыянальных назіральнікаў, акрэдытацыю сярод замежных атрымалі каля 400 чалавек - гэта місіі АБСЕ, СНД і назіральнікі ад цэнтрвыбаркамаў.


Тэгі:

#Выборы 2019