ЦВК Беларусі падвёў вынікі выбараў у Савет Рэспублікі

12 ноября 2019
ЦВК Беларусі падвёў вынікі выбараў у Савет Рэспублікі. Цэнтральная камісія прыняла рашэнне аб рэгістрацыі новаабраных сенатараў сёмага склікання. Такім чынам, абрана 56 чалавек, сярод іх 11 членаў верхняй палаты дзеючага склікання, кожны чацвёрты заканадавец - жанчына: іх 14.

Змяніўся і сярэдні ўзрост парламентарыяў верхняй палаты - палова з іх старэй за пяцьдзясят гадоў, а траім няма і сарака. Пры гэтым амаль палова - гэта работнікі сферы адукацыі, культуры, навукі і аховы здароўя. Нагадаем, у Савет Рэспублікі абіраецца па восем чалавек ад кожнай вобласці і Мінска праз таемнае галасаванне мясцовых дэпутатаў. Яшчэ восем сенатараў прызначае Прэзідэнт.


Тэгі:

#Выборы 2019