Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 487 ініцыятыўных груп

17 Верасня 2019
Працягваецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 487 ініцыятыўных груп. Самым актыўным у гэтым плане аказаўся Мінск - заяўкі падалі 139 чалавек. На вуліцах можна ўбачыць пікеты, або прадстаўнікі магчымых кандыдатаў  звоняць у дзверы з просьбай падтрымаць кандыдатуру. Ім трэба сабраць тысячу подпісаў. Этап вылучэння прадоўжыцца да 7 кастрычніка. Прадставіць сваю персону таксама можна на з'ездзе ад палітычнай партыі або працоўнага калектыву. Нагадаем, выбары ў Савет Рэспублікі адбудуцца 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў  17-га.