Цэнтрвыбаркам зацвердзіў палітычны каляндар на найбліжэйшыя тры месяцы

8 июня 2016

Выбарчай кампаніі дадзены старт - сёння Цэнтрвыбаркам зацвердзіў палітычны каляндар на найбліжэйшыя 3 месяцы. Такім чынам, не пазней чым 9 ліпеня павінны быць створаныя выбарчыя ўчасткі, спісы грамадзян павінны быць сфарміраваныя да 26 жніўня. З 2 па 11 жніўня будзе праходзіць рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты, а не пазней як 15 верасня падвядуць вынікі выбараў у ніжнюю палату беларускага парламента. На сайце ЦВК для выбаршчыкаў апублікуюць інтэрактыўную карту акруг. Па рэкамендацыі АБСЕ, пашыраныя правы ўнутраных і міжнародных назіральнікаў. Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, згодна са зборнікам практык правядзення выбарчай кампаніі, дасланым у ЦВК Саветам Еўропы, у Беларусі вельмі прагрэсіўнае выбарчае заканадаўства. Кіраўнік ЦВК звярнула ўвагу кандыдатаў на неабходнасць стварэння ўласных выбарчых фондаў.

Парламенцкія выбары 2016 года, паводле даных Цэнтрвыбаркама, будуць каштаваць больш як 199 мільярдаў рублёў. Да канца тыдня МЗС Беларусі накіруе запрашэнні назіральнікам БДІПЧ АБСЕ і Садружнасці Незалежных Дзяржаў.