Цэнтрвыбаркам сёння назаве дакладную колькасць зарэгістраваных кандыдатаў на дэпутацкі мандат

12 августа 2016

У студыі Белтэлерадыёкампаніі, дзе напярэдадні адбыўся запіс новага звароту да парламенцкіх выбараў, Лідзія Ярмошына паведаміла папярэднія вынікі. Такім чынам, няма ніводнай безальтэрнатыўнай акругі. Самы высокі конкурс у Минску - на адно дэпутацкае крэсла прэтэндуюць 6 чалавек. У астатніх рэгіёнах 4. Каля паўсотні кандыдатаў у дэпутаты ўжо адкрылі выбарчыя рахункі для фінансавання агітацыі.

Акрэдытацыю атрымалі 4 тысячы нацыянальных і больш як 300 міжнародных назіральнікаў.