Цэнтрвыбаркам прымае заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па 15 мая

14 Мая 2020
Яшчэ два дні па 15 мая ўключна Цэнтрвыбаркам прымае заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. Менавіта яе ўдзельнікі будуць збіраць подпісы ў падтрымку вылучэння свайго кандыдата на вышэйшую пасаду ў краіне. Прыступіць да гэтага працэсу яны змогуць праз тыдзень, пачынаючы з 21 мая. Паралельна зараз ідзе вылучэнне прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных камісій, якія павінны быць сфарміраваныя не пазней за 20 мая. Нагадаем, выбары Прэзідэнта пройдуць у краіне 9 жніўня. 


Тэгі:

#Выборы 2020