Цэнтрвыбаркам падвядзе афіцыйныя вынікі галасавання сёння апоўдні

28 марта 2014

Сёння апоўдні Цэнтрвыбаркам Беларусі падвядзе афіцыйныя вынікі галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання. Таксама аб'явяць вынік паўторнага абрання дэпутата парламента па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе №36.


Паводле папярэдніх звестак, у Беларусі абрана 18 809 дэпутатаў мясцовых Саветаў. Яўка склала 77,3%. Ніякіх парушэнняў назіральнікі не зафіксавалі. 27-е скліканне, паводле першых ацэнак экспертаў, атрымалася цікавае: у многіх дэпутатаў за плячыма кар'ера кіраванцаў і бізнесменаў.